ТЭЛЕФО́ННАЯ РАДЫЁСУ́ВЯЗЬ, радыётэлефонная сувязь,

від тэлефоннай сувязі для перадачы паведамленняў з дапамогай радыёхваль. У адрозненне ад радыёвяшчання з’яўляецца двухбаковай сувяззю з абменам паведамленнямі адначасова (гл. Дуплексная сувязь) ці пачаргова (гл. Сімплексная сувязь).

Дазваляе падтрымліваць сувязь на адлегласці да 40 км і больш. У найпрасцейшых выпадках мае маламагутныя (да 50 Вт) перадатчыкі і адчувальныя прыёмнікі, якія працуюць на метровых або дэцыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для сувязі паміж рухомымі абанентамі гар. тэлеф. сеткі, на прамысл. і с.-г. прадпрыемствах, на рачным, марскім і чыг. транспарце, службах пажарнай аховы, мед. хуткай дапамогі, геал. экспедыцыях і інш. Гл. таксама Сотавая радыёсувязь.

т. 16, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)